забяспе́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад забяспечыць.
2. у знач. прым. Які не адчувае матэрыяльных нястач. Забяспечаны чалавек. Забяспечанае жыццё.
забяспе́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да забяспечыцца.
2. Зал. да забяспечваць.
забяспе́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да забяспечыць.
забяспе́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Забяспечыць сябе чым‑н. у дастатковай колькасці. Забяспечыцца насенным фондам. Забяспечыцца неабходнымі рэчамі.
забяспе́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
1. Даць дастатковыя матэрыяльныя сродкі для жыцця. Забяспечыць сваю сям’ю. // чым. Даць чаго‑н. у дастатковай колькасці. Забяспечыць горад электраэнергіяй.
2. Стварыць неабходныя ўмовы для ажыццяўлення, здзяйснення чаго‑н.; гарантаваць што‑н. Забяспечыць мір ва ўсім свеце. Забяспечыць выкананне плана. □ Камсамольцы ішлі ў войска, захіналі Айчыну сабой, Каб і гораду, каб і вёскам забяспечыць Жыццё і спакой. Дубоўка.