замыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да замыць.
замыка́льнік, ‑а, м.
Спец. Прыстасаванне, якое ўтварае замыканне.
замыка́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. замыка́ць — замкнуць.
•••
Кароткае замыканне — утварэнне кантакту ў электрычным ланцугу, якое звычайна выклікае аварыю электрычнай устаноўкі.
замыка́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да замкнуцца.
2. Зал. да замыкаць.
замы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць мыкаць.
замыка́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; незак., каго-што.
1. Незак. да замкнуць.
2. Ісці апошнім, знаходзіцца ў канцы калоны вайсковага злучэння і пад. Замыкаць шэсце. □ Чатыры коннікі замыкалі абоз. Колас.
замыка́ючы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад замыкаць.
2. у знач. наз. замыка́ючы, ‑ага, м.; замыка́ючая, ‑ай, ж. Той, хто ідзе ў калоне апошнім. Праходзілі паўз крайнія хаты рэдкія бязладныя рады замыкаючых. Быкаў.
3. Дзеепрысл. незак. ад замыкаць.
замы́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад замыліць.
2. у знач. прым. Дужа спацелы, пакрыты пенай (пра каня). Я доўга вадзіў замыленага каня, каб ён аддыхаўся і не выцягнуў ногі. Нядзведскі.
замы́ліцца, ‑ліцца; зак.
Стаміцца, змучыцца, пакрыцца пенай (пра каня). Араць бы яшчэ нішто, каб конь сталы, а то .. бяжыць-бяжыць, што не справіцца за плугам ісці, засапецца, замыліцца, стане. Крапіва.
замылі́цца, ‑лю́ся, ‑лі́шся, ‑лі́цца; зак.
Разм. Падтуліць, сцяць вусны.
замы́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго.
Стаміць, змучыць (каня), увагнаць у пену.
замылі́ць, ‑лю́, ‑лі́ш, ‑лі́ць; зак., што.
Разм. Падтуліць, сцяць (пра вусны). [Сяргейка] нічога не адказаў Ясю, загадкава замыліў вусны, завярнуўся і гэтак жа павольна, як і раней, пайшоў дахаты. Шарахоўскі.
замы́львацца 1, ‑аецца.
Незак. да замыліцца.
замы́львацца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да замыліцца.