Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пазастаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

1. Заняць паверхню чаго‑н. нейкай колькасцю якіх‑н. прадметаў. Пазастаўляць пакоі мэбляю.

2. Закрыць, загарадзіць усё, многае або ўсіх, многіх чым‑н. пастаўленым. Пазастаўляць хворых шырмамі.

3. Паставіць усё, многае за што‑н. Пазастаўляць кнігі за шкло.

пазастрахо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Застрахаваць усё, многае або ўсіх, многіх. Пазастрахоўваць маёмасць. Пазастрахоўваць жывёлу.

пазастру́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Застругаць усё, многае. Пазастругваць палкі. Пазастругваць карандашы.

пазасту́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Застудзіць усё, многае. Пазастуджваць ногі.

2. Прастудзіць усіх, многіх або ўсё, многае. Пазастуджваць дзяцей. Пазастуджваць вушы.

пазастыва́ць, ‑ае; зак.

Застыць — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Халадзец пазастываў у талерках.

пазасу́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Засудзіць усіх, многіх. — Цяпер пацішэла, і добра пацішэла, — пануквае каня фурман. — Зброю паадбіралі [у бандытаў], пасудзілі за гэта. Ды на мала пазасуджвалі. Лужанін.

пазасудо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які адбываецца не ў судзе, прымаецца не судом. Пазасудовае вырашэнне спрэчкі.

пазасупо́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Засупоніць усіх, многіх. Пазасупоньваць коней.

пазасу́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Засушыць усё, многае або ўсіх, многіх. Пазасушваць лісты клёну. Пазасушваць матылёў.

пазасціла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Заслаць, пакрыць чым‑н. усё, многае. Пазасцілаць ложкі. □ Панакрывалі мы ўсё, нават фасолю і тую газетамі пазасцілалі. Дубоўка.

2. Пакрыць сабою ўсё, многае. Дым пазасцілаў наваколле.