пазастаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе;
1. Заняць паверхню чаго‑н. нейкай колькасцю якіх‑н. прадметаў.
2. Закрыць, загарадзіць усё, многае або ўсіх, многіх чым‑н. пастаўленым.
3. Паставіць усё, многае за што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)