Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

замо́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад замовіць ​1.

замо́ўчванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. замоўчваць — замаўчаць ​2.

замо́ўчвацца, ‑ваецца; незак.

Зал. да замоўчваць.

замо́ўчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да замаўчаць ​2.

замо́цны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Занадта моцны. [Палавіна варот] адчынілася павольна і не зарыпела — замоцны быў штуршок. Пестрак.

замо́чак, ‑чка, м.

Памянш. да замок; маленькі замок.

замо́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад замачыць.

замо́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. замочваць (у 2, 3 знач.).

замо́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да замачыцца.

2. Зал. да замочваць.

замо́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да замачыць.