падціска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падціснуць.
падціскны́, ‑ая, ‑ое.
Спец. Які служыць для падціскання, прызначаны для падціскання. Падціскная шайба.
падці́снуты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падціснуць.
падці́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. што. Падцягваючы канцы чаго‑н., завязаць, абвязаць тужэй. Падціснуць воз з сенам. □ Старшыня нейкім адмысловым жаночым рухам падціснула ражкі касынкі пад падбародкам і дакранулася да локця юнака. Даніленка. // Закруціць тужэй. Агледзеў [Міша станок].. знешне, гайкі падціснуў, замяніў пасы ад злектраматора на прывод, уключыў. Мыслівец.
2. што. Падцягнуць пад сябе ці прыціснуць да сябе. Калмаценькі сабачка падціснуў хвост і стрымгалоў кінуўся ў садовы бункер, дзе звычайна хавалася ўся сям’я падчас ваенных нягод. Лужанін. // Шчыльна стуліць, сціснуць губы. Жанчыны сурова падціснулі вусны. Даніленка.
3. перан. Разм. Трохі павялічыцца (пра мароз, холад). Была адліга, потым падціснуў мароз, лісце падмерзла і цяпер звінела, быццам зробленае з гучнай жоўтай фольгі. Савіцкі. / у безас. ужыв. Уначы неяк сыпанула сёння [снегам] ды лёгенькім марозцам падціснула. Шынклер.
•••
Падціснуць (падцяць) хвост — стаць больш сціплым, менш ганарыстым, фанабэрыстым. Балбатуны падціснулі хвасты. Корбан.
падцкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; ‑куём, ‑куяце; зак., каго на каго-што, з дадан. сказам і без дап.
Тое, што і нацкаваць. Падцкаваць на нядобры ўчынак. □ З палаючымі вачыма .. па балоце хадзіў Мікола з самадз[елка]вай стрэльбай, набітай кулямі... — Стрэльні, Мікола! Падцкуй! — Ой, глядзі, брат?! Як стрэльнуць, дык і свету не ўбачыш! Нікановіч.
падцко́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да падцкоўваць.
падцко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падцкаваць.
падцмо́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Цмокаць нягучна або ў такт чаму‑н. Падцмокваць языком. □ Нашы людзі трывалыя: што ім жаласнае ні гавары, будуць слухаць, падцмокваць, памогуць бяду бедаваць, а слязы з вока не ўпусцяць. Калюга.
падцмо́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Аднакр. да падцмокваць.
падцукрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Зрабіць крыху салодкім або больш салодкім. Падцукраваць кампот.