Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падзме́на, ‑ы, ж.

Асоба, асобы, якія замяняюць на некаторы час каго‑н. на працы, дзяжурстве, вахце і пад.

падзме́нны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які замяняе на некаторы час каго‑н. на працы, дзяжурстве, вахце і пад. Падзменны рабочы. / у знач. наз. падзме́нны, ‑ага, м. Падзменныя зараз адпачываюць.

падзо́л, ‑у, м.

1. Бедная солямі глеба шаравата-белага колеру. Адразу ж унізе пачыналася.. узараная палоска зямлі.. Далей, к балоту, бялеў падзол. Асіпенка. Хопіш глыбей на няўгноеным участку, вывернеш падзол — і ўраджай прапаў. Дуброўскі. Чарнеў бульбянішчаў сівы падзол. Танк.

2. Уст. Сумесь попелу з вапнай, якая ўжывалася ў гарбарнай прамысловасці.

падзо́лістасць, ‑і, ж.

Уласцівасць падзолістага.

падзо́лісты, ‑ая, ‑ае.

Які ўтрымлівае ў сабе падзол. Падзолістыя глебы.

падзо́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да падзолу. // Разм. Які падобны на падзол. На стале лусту хлеба паклаў. Хлеб, як скіба падзольная, Чэрствы і шэры. Танк.

падзо́р, ‑а, м.

1. Брыжы, карункі, якімі абшываецца ніжні край чаго‑н. (прасціны, пакрывала і пад.). З-пад коўдры выглядае карункавы падзор. Палтаран.

2. У архітэктуры — карніз з разьбой. Вокны з падзорам.

падзо́рны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: падзорная труба гл. труба.

падзубі́ць, ‑зублю, ‑зубіш, ‑зубіць; зак., што.

Разм. Крыху, злёгку зазубіць. Падзубіць пілу.

падзу́блены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падзубіць.