памурава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што і без дап.
Мураваць некаторы час.
паму́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Муркаць некаторы час.
памурлы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.
Мурлыкаць некаторы час.
памутне́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які стаў мутным, непразрыстым. Вокны высока над зямлёй, і цераз іх, за памутнелымі шыбамі, можна ўбачыць толькі палову столі і самы верх супрацьлеглай сцяны. Галавач. // Які стаў мутным, прыняў неасэнсаваны выраз (пра вочы, погляд). Жанчына памутнелымі вачыма пазірае на траву. Мележ.
2. перан. Які страціў яснасць, зацямніўся (пра думкі, розум і пад.). У памутнелай свядомасці Кузняцова праплыў твар жонкі, дзяцей, родны завод... Пташнікаў.
3. Які страціў выразнасць абрысаў; расплыўчаты. І ўсё наўкола нас — і палянка, і камень, і лес апранаецца ў памутнелыя шэрыя тоны. Галавач.
памутне́нне, ‑я, н.
Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. памутнець.
памутне́ць, ‑ее; зак.
1. Стаць мутным, непразрыстым. Сажалка, дзе плавалі качкі, пачала высыхаць, вада памутнела, патыхала тванню. Хомчанка. Ад часу памутнела шкло акон — Сустрэч і абяцанняў нашых сведка. Макаль. // Стаць мутным, прыняць неасэнсаваны выраз (пра вочы, погляд). Вочы.. [Салавейчыка] яшчэ больш памутнелі, рухі сталі няўпэўненыя. Лупсякоў. / у безас. ужыв. У мяне памутнела ў вачах, але я стукнуў яшчэ раз. Карпюк.
2. перан. Страціць яснасць, зацямніцца (пра думкі, розум і пад.). Я баяўся: ці не памутнеў ад гора яе [Марыны] розум? Шамякін. У .. [Дулебы] усё памутнела ў галаве, вочы засланіў нейкі густы змрок, і ён заплюшчыў іх. Шчарбатаў.
3. Страціць выразнасць абрысаў, стаць расплыўчатым. Нічога не разабраць у змроку. Толькі ледзь прыкметна пасвятлела неба і памутнелі зоркі. Паслядовіч.
памуці́цца, ‑муціцца; зак.
1. Зрабіцца мутным (у 1, 2 знач.), страціць празрыстасць; памутнець (у 1 знач.). // Стаць мутным, прыняць неасэнсаваны выраз, пацямнець (пра вочы). / у безас. ужыв. Ад болю ўваччу памуцілася. Беразняк.
2. перан. Страціць яснасць, зацямніцца (пра свядомасць, розум і пад.).
памуці́ць, ‑мучу, ‑муціш, ‑муціць; зак., што.
1. Зрабіць мутным, пазбавіць празрыстасці; замуціць. З возера вылезла нейкае дзіва, возера ўсё ў адзін міг памуціла. Дубоўка.
2. перан. Пазбавіць яснасці, затуманіць (пра свядомасць, розум і пад.). Гэты ўдушлівы гар на момант памуціў свядомасць... Грамовіч.
паму́чаны 1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад памуціць.
паму́чаны 2, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад памучыць.
паму́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Мучыцца некаторы час. [Максім:] — Не трэба так абыякава адносіцца да яго пачуцця.. Не кахаеш — так і скажы. Хлопец памучыцца і супакоіцца. Машара.