пако́лванне, ‑я, н.
Колючы боль, які ўзнікае час ад часу. Паколванне ў грудзях.
пако́лваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Калоць злёгку, час ад часу. Юшка мне здалася вельмі смачнай, яна была крыху саланаватая, а ўсыпаны ў яе перац паколваў язык і прыемна асвяжаў рот. Сабаленка. // безас. Аб адчуванні паколвання. Асабліва ногі не давалі спакою. Спачатку ў іх паколвала, ныла, а цяпер дык і гэтага не адчувалася. М. Ткачоў.
пако́лькі, злучн.
Ужываецца пры даданых прычынных сказах у значэнні: «так як»; «таму што». Стрэлкі, якая раней вяла на ветку [чыгункі], не было, відаць, яе проста знялі, паколькі ветка не дзейнічала. Лынькоў. — Паколькі мы знайшлі цябе ў лесе, тваё прозвішча будзе — Лясны... Шахавец.
пако́нчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., з кім-чым.
1. Палажыць назаўсёды канец чаму‑н., спыніць што‑н. Кастрычніцкая рэвалюцыя пакончыла і з нацыянальным прыгнечаннем. Бярозкін. — Даб’емся сяброўскае згоды, Пакончым са зброяй навек! Броўка.
2. Разм. Знішчыць, забіць, прыкончыць. Паспелі хлапцы яшчэ да цягніка з канвоем пакончыць. Няма больш канвою. Зарыцкі.
пако́ра, ‑ы, ж.
1. Поўнае падпарадкаванне, пакорнасць. [Мамка:] — Усё аддам за яго. Ніколі не буду з ім оісорсткая. Хай пакора, хай нават рабства. Караткевіч. Маці мела вялікі ўплыў на дачку, выхаваную ў сляпой пакоры царкве і матчынай волі. Лынькоў.
2. Паслушэнства, пакорлівае прыняцце лёсу. Чалавек у пакоры схіліў галаву на правае плячо і падвёў вочы пад лоб. Пестрак. Не хрысціянская пакора і слухмянасць, а воля да жыцця і барацьбы кіруюць чалавекам. Лужанін.
пако́раны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пакарыць 1.
пако́рлівасць, ‑і, ж.
Уласцівасць пакорлівага. Цвінгелю Ліда спадабалася. За пакорлівасць і ціхмянасць, за працавітасць і ўвішнасць. Кавалёў.
пако́рлівы, ‑ая, ‑ае.
Які лёгка пакараецца каму‑, чаму‑н., паслухмяны, падатлівы. Заўсёды ціхая і пакорлівая, маці гаварыла на гэты раз гучна і рашуча. Ваданосаў. // Які выражае пакорлівасць, паслухмянства. [Даша] змоўкла, чакаючы, што ён скажа. А Язэп маўчаў, уражаны яе словамі і пакорлівым тонам, якім яна гаварыла пра сваю смерць... Асіпенка.
пако́рмлены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пакарміць.