пакончыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., з кім-чым.

1. Палажыць назаўсёды канец чаму‑н., спыніць што‑н. Кастрычніцкая рэвалюцыя пакончыла і з нацыянальным прыгнечаннем. Бярозкін. — Даб’емся сяброўскае згоды, Пакончым са зброяй навек! Броўка.

2. Разм. Знішчыць, забіць, прыкончыць. Паспелі хлапцы яшчэ да цягніка з канвоем пакончыць. Няма больш канвою. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)