пада́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Разм.
1. Ежа, кінутая жывёле (часцей за ўсё сабаку). Сабака цярпліва чакаў падачкі.
2. перан. Тое, што даецца ад жалю як ахвяраванне, міласціна. Грашовая падачка. □ Ксяндзы ў асноўным жылі за кошт панскіх падачак. Чарнышэвіч.
падачы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Дачытаць усё, многае. Падачытваць артыкулы.
падачэ́рчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Дачарціць усё, многае. Падачэрчваць чарцяжы.
падашука́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Крыху ашукацца, пралічыцца ў чым‑н. — Ты толькі, Міхась, не накідайся адразу на яду, — асцерагаў Міхася Пятрусь: — бо мама штораз будзе даваць смачнейшую страву. Я летась падашукаўся. Колас.
падашука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Разм. Крыху ашукаць. Прадам бульбу, прадам жыта, Абы было шыта-крыта... — зачаў Янка другую песню. — Глядзі, каб не падашукалі! — перасцярог яго Андрэй Падгорны. Колас.
падашу́квацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да падашукацца.
2. Зал. да падашукваць.
падашу́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падашукаць.
падашыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Дашыць усё, многае. Швачкі падашывалі сукенкі.
па́даючы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад падаць. Месяц адбівае ўсяго 7 працэнтаў падаючых на яго сонечных праменяў. «Звязда».
2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які звязаны з перамяшчэннем уніз. Сіла падаючай вады. □ Да вуха даляцелі шум і трэск падаючых дрэў, глухія выбухі. Шчарбатаў.
3. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які пабудаваны нахільна. Падаючая вежа.
4. Дзеепрысл. незак. ад падаць.
падаяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Даесці ўсё, многае. Падаядаць яблыкі.