падаючы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад падаць. Месяц адбівае ўсяго 7 працэнтаў падаючых на яго сонечных праменяў. «Звязда».
2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які звязаны з перамяшчэннем уніз. Сіла падаючай вады. ▪ Да вуха даляцелі шум і трэск падаючых дрэў, глухія выбухі. Шчарбатаў.
3. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які пабудаваны нахільна. Падаючая вежа.
4. Дзеепрысл. незак. ад падаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)