паву́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго і без дап.
Вудзіць некаторы час. На рэчцы З наседжаных пнёў Было б мне прыемна пабудзіць Калючых, як шчэць, акунёў І сонца, што раніцу будзіць. Ляпёшкін. — Ну, давай тут павудзім, — спыніў мяне дзед Мацей. Ляўданскі.
паву́жаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад павузіць.
павужа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да павузіць.
павузе́ць, ‑ее; зак.
Стаць, зрабіцца вузейшым. Дарога нібы павузела. Дамашэвіч.
паву́зіць, ‑вужу, ‑вузіш, ‑вузіць; зак., што.
Зрабіць вузейшым. Павузіць сукенку.
паву́к, ‑а, м.
1. Членістаногая жывёліна, якая пляце павуціну. Ядавіты павук. Павук-крыжавік. □ Цікавым прадстаўніком жывёльнага свету, які насяляе хмызнякі нашых азёр, рэк і сажалак, з’яўляецца вадзяны павук. «Беларусь».
2. перан. Разм. Той, хто эксплуатуе каго‑н. У газетах, якія прынёс дзядзька Янук,.. [Санька] вычытаў, што буржуі і паны — павукі, крывасмокі. Якімовіч.
3. Абл. Род рыбалоўнай снасці. Я ніколі ў жыцці не бачыў, як ловяць рыбу павуком, але не распытваў. Гаўрылкін.
павукападо́бны, ‑ая, ‑ае.
1. Які падобны на павука. Раптам Лёшка схапіў кавалак дошкі, што ляжала на пліце каля рабрыстага, павукападобнага корпуса, хутка і ёмка, аж зайздрасць брала, пачаў стругаць рубанкам. Мыслівец.
2. у знач. наз. павукападо́бныя, ‑ых. Назва класа членістаногіх жывёл.
павуко́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да павука, належыць павуку. Павуковыя цянёты.
2. Такі, як у павука. Павуковыя ногі.
павуці́на, ‑ы, ж.
1. Сетка з тонкіх нітак або асобная тонкая нітка, утвораная з клейкага рэчыва, якое выдзяляецца павуком. Павуціна плялася ад бэлькі да бэлькі. Бядуля. У кляновых лісцях віснуць павуціны. Куляшоў.
2. перан. Тое, што падобна на такую сетку, нагадвае яе. Павуціна правадоў. Павуціна маршчын. □ Так жа хацелася б змахнуць з таго акенца жалезную павуціну крат, .. разлупіць наросхрыст сцены вагона. Брыль.
3. перан. Тое, што падпарадкоўвае сабе, аблытвае каго‑н. Павуціна хлусні. Павуціна забабонаў. □ У іх фантазіі дзяцінай, Затканай страху павуцінай, Ўстаюць начныя страхі, здані. Колас.