паву́к, ‑а, м.
1. Членістаногая жывёліна, якая пляце павуціну. Ядавіты павук. Павук-крыжавік. □ Цікавым прадстаўніком жывёльнага свету, які насяляе хмызнякі нашых азёр, рэк і сажалак, з’яўляецца вадзяны павук. «Беларусь».
2. перан. Разм. Той, хто эксплуатуе каго‑н. У газетах, якія прынёс дзядзька Янук,.. [Санька] вычытаў, што буржуі і паны — павукі, крывасмокі. Якімовіч.
3. Абл. Род рыбалоўнай снасці. Я ніколі ў жыцці не бачыў, як ловяць рыбу павуком, але не распытваў. Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)