Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

закігі́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць кігікаць.

за́кід, ‑у, М ‑кідзе, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. закідваць ​2 — закінуць (у 1, 2 і 4 знач.).

2. Напамінанне, лёгкі папрок. Нельга было сказаць, каб цэх працаваў блага: план ён не толькі выконваў, але і перавыконваў. Ніхто б не мог зрабіць за гэта закіду. Сабаленка.

закі́даны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад закідаць.

2. у знач. прым. Пакінуты без увагі, недагледжаны. Алесік страшна закіданы і адзеты бядней за ўсіх. Колас.

закі́дацца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пакідаць на сябе чаго‑н., прыкрыцца чым‑н. Закідацца граззю. Закідацца сенам.

закі́дацца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Пачаць кі́дацца.

закіда́цца, а́ецца; незак.

1. Незак. да закінуцца.

2. Зал. да закіда́ць.

закі́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што чым.

Кідаючы што‑н., запоўніць (адтуліну, яму і пад.) або пакрыць, засыпаць зверху. Закідаць яму ламаччам. Закідаць разору зямлёй. □ Калі дома скідалі сена ў адрынку, [Юзік] не ўцярпеў, набраў велізарны ахапак і, быццам незнарок, закідаў ім Шуру, збіўшы з ног. Крапіва. // Кінуць у вялікай колькасці на каго‑, што‑н. Закідаць артыста кветкамі. Закідаць танкі гранатамі. // перан. Накіраваць каму‑н. што‑н. у вялікай колькасці. Закідаць прамоўцу пытаннямі.

•••

Закідаць граззю каго — несправядліва абвінаваціць; абняславіць, ачарніць.

Закідаць каменнем каго — асудзіўшы за што‑н., не прызнаць сваім, адвергнуць.

Закідаць шапкамі — лёгка і хутка перамагчы, падолець каго‑н.

закіда́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; незак.

1. Незак. да закінуць.

2. перан. Разм. Намякаць на што‑н. [Кацярына:] Не ўгаварвай, я ведаю, куды ты закідаеш. Крапіва.

•••

Закідаць вуду куды — тое, што і закідаць (у 2 знач.).

закі́дванне 1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. закідваць ​1 — закі́даць.

закі́дванне 2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. закідваць ​2 — закінуць.

закі́двацца 1, ‑аецца; незак.

Зал. да закідваць ​1.

закі́двацца 2, ‑аецца; незак.

1. Незак. да закінуцца.

2. Зал. да закідваць ​2.

закі́дваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да закі́даць.

закі́дваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да закінуць.

закідны́, ‑ая, ‑ое.

Якім карыстаюцца шляхам закідвання. Закідная вуда.

закілза́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад закілзаць.