загні́сціся, ‑гніецца; зак.
Пачаць гнісці; падгніць.
загно́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да загнаіць.
загнуса́віць, ‑саўлю, ‑савіш, ‑савіць; зак.
Пачаць гнусавіць, гнусава загаварыць. — Раб божы Базыль!.. — загнусавіў поп, падыходзячы к Базылю. Нікановіч.
загну́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад загнуць (у 1 знач.).
2. у знач. прым. Не прамы, выгнуты ўверх або ўніз. Загнутая дзюба.
загну́цца, ‑гнуся, ‑гнешся, ‑гнецца; ‑гнёмся, ‑гняцеся; зак.
1. Згінаючыся, завярнуцца, падвярнуцца; скрывіцца. Цвік загнуўся. Палі ў капелюшы загнуліся. // Утварыць загіб, паварот. Правы фланг першага ўзвода неўзабаве загнуўся і пачаў адставаць. Быкаў.
2. Разм. груб. Памерці. — Падхапіў двухбаковае запаленне лёгкіх, вось і ўсё. Ледзь не загнуўся. Машара.
загну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
1. што. Згінаючы, завярнуць, падвярнуць канец або край чаго‑н. Загнуць канцы дроту. □ Адна палова .. [шыльды] прыбіта над брамай, а другую палову хтосьці адарваў і загнуў — заламаў. Галавач. // Зрабіць што‑н., надаўшы выгнутую форму. Загнуць дугу. Загнуць палазы.
2. Разм. Ідучы, завярнуць убок. — Куды ж вы ішлі? — У сяло Сілічы. Пераглянуліся людзі. — Загнулі нічога! Гак не маленькі. Кіламетраў дзесяць лічы. Куляшоў.
3. перан.; што і без дап. Разм. Сказаць што‑н. непраўдападобнае, непрыймальнае, недарэчнае. — Антось Данілавіч, — звярнуўся .. [камісар] з прастадушнай сялянскай усмешкай да дзеда, — а пра Антонія Пячэрскага вы нам, здаецца, загнулі. Брыль. // Сказаць грубасць; вылаяцца. — Глядзіць на мяне барадач з-пад свайго кацялка і, здаецца, вось-вось загне: «пайшоў вон!». Брыль. Зашапталіся паціху... Хтосьці лаянку загнуў. Броўка.
4. перан. Адхіліцца ад правільнай лініі ў якой‑н. дзейнасці, справе; перастарацца. [Карызна] бачыў, што Пацяроб лішне загнуў, што ягоныя крыкі, пагрозы толькі адштурхваюць людзей, узнімаюць агульнае незадаволенне. Зарэцкі.
•••
Загнуць цану — надта дорага запрасіць за што‑н.
загнюсі́ць, ‑гнюшу, ‑гнюсіш, ‑гнюсіць; зак., што.
Разм. Забрудзіць. Загнюсіць ваду ў рэчцы. Загнюсіць падлогу.
загню́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад загнюсіць.
загню́швацца, ‑аецца; незак.
Зал. да загнюшваць.