Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паджы́лы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і пажылы. Міхал калодку падстаўляе. Уздыхнуў Ксавэры і сядае. То быў мужчына ўжо паджылы. Колас.

паджына́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да паджацца.

2. Зал. да паджынаць.

паджына́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да паджаць.

паджы́цца, ‑жывуся, ‑жывешся, ‑жывецца; ‑жывёмся, ‑жывяцеся; зак.

Разм. Разжыцца на што‑н., займець што‑н. Усяго паўнютка, хвала богу, — Збажынкі новай і мурогу.. — У нас сяголета — свяціся! — Так, дзякуй богу, паджыліся. Колас.

паджы́ць, ‑жыве; зак.

Разм. Крыху, злёгку загаіцца, падлячыцца. Рана паджыла.

падзагало́вак, ‑лоўка, м.

Дадатковы, другі загаловак пад асноўным.

падзагало́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да падзагалоўка. Падзагаловачная назва.

падзадо́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падзадорыць.

падзадо́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго і без дап.

Разм. Выклікаць запал, падбіць, падахвоціць на што‑н. Падзадорыць каго-небудзь словам.

падзакусі́ць, ‑кушу, ‑кусіш, ‑кусіць; зак., чаго і без дап.

Разм. Паесці крыху, перакусіць. Прыехаў я позна ўвечары. Троху падзакусіў хлеба з салам, што прывёз з вёскі, і зараз лёг спаць. Гарэцкі. Сцёпка падзакусіў, распытаўся аб вясковых навінах. Колас.