замаро́зіць, ‑рожу, ‑розіш, ‑розіць; зак., каго-што.
1. Моцна ахаладзіўшы, давесці да замярзання. Снежаньскі мароз, ступіўшы на гэтую зямлю, замарозіў не толькі жывыя стварэнні, але і гукі зямлі. Мікуліч.
2. Разм. Прымусіць азябнуць. — Прабачце мне, — вінавата сказаў Раман, папраўляючы шапку і збіраючыся ісці. — І праўда — замарозіў вас. Арабей. // Не ўберагчы ад холаду, даць азябнуць. Лыжнік замарозіў вушы.
3. перан. Спыніць жывое праяўленне чаго‑н., пазбавіць натуральнасці; скаваць. У голасе.. [начальніка] адчулася столькі афіцыйнага халадку, што яго хапіла б, каб замарозіць дзесяткі кліентаў. Лынькоў.
4. перан. Спыніць выкарыстанне або дзейнасць чаго‑н.; закансерваваць (у 2 знач.). Замарозіць сродкі. Замарозіць будаўніцтва.
5. Разм. Абязболіць які‑н. участак цела спецыяльнымі сродкамі. Замарозіць зуб.
замаро́ка, ‑і, ДМ ‑роцы, ж.
Тое, што і замарачэнне. — Ад голаду і холаду гэта, замарока нейкая. Яна пройдзе, паляжыце толькі дзён колькі ў нас. Сачанка.
замаро́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да замарочыць.
замаро́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца і замарачы́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Затлуміцца, закружыцца. Галава замарочылася. □ — Ты не глядзі доўга на хвалі, можа замарачыцца ў галаве, тады ўсё загойдаецца пад нагамі. Кулакоўскі.
замаро́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць і замарачы́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
Разм. Збіць з толку; заблытаць. Замарочыць чалавека. □ Замарачылі галаву паперы ды разлікі. Грамовіч.
замару́джанасць, ‑і, ж.
Уласцівасць замаруджанага. Замаруджанасць рухаў. Замаруджанасць развіцця.
замару́джанне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. замарудзіць і стан паводле знач. дзеясл. замарудзіцца. Замаруджанне тэмпаў. Замаруджанне руху.
замару́джаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад замарудзіць.
2. у знач. прым. З паменшанай хуткасцю; больш павольны, марудны, чым звычайна. Замаруджаны тэмп развіцця. Міна замаруджанага дзеяння.
замару́джванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. замаруджваць і стан паводле знач. дзеясл. замаруджвацца. Замаруджванне кроку.
замару́джвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да замарудзіцца.
2. Зал. да замаруджваць.