Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

замаркірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Спец. Паставіць кляймо, марку, метку.

замарко́тнець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Стаць маркотным, замаркоціцца. Занудзіўся небарака, замаркотнела чало. Броўка.

замарко́ціцца, ‑кочуся, ‑коцішся, ‑коціцца; зак.

Стаць маркотным; засумаваць, занудзіцца. Ішоў хлопчык у трывозе, Замаркоціўся, прыціх. Колас. Песні жаваранкаў пераліўныя Замаркоціцца, спаць не даюць. Купала.

замарко́ціць, ‑кочу, ‑коціш, ‑коціць; зак., каго.

Выклікаць у каго‑н. сумны настрой, зрабіць маркотным. Яго замаркоціла няўдача,

замарко́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад замаркоціць.

2. у знач. прым. Сумны, маркотны. Жонка кладзе кампрэсы, ходзіць замаркочаная, сумная, як цень. Навуменка.

замармыта́ць, ‑мычу, ‑мычаш, ‑мыча; зак.

Пачаць мармытаць. // Прамармытаць. І не паспеў [Юзік] вокам акінуць азяродныя рэбры, як.. не то кашлянуў нехта, не то замармытаў. Баранавых.

замаро́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад замарозіць.

замаро́жванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. замарожваць — замарозіць (у 1, 4 знач.).

замаро́жвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да замарожваць.

замаро́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да замарозіць.