Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паўмуро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Умураваць усё, многае.

паўмыва́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Умыцца — пра ўсіх, многіх.

паўмыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Умыць усіх, многіх. — Хадзіце, дзеткі, сюды, я вас хоць паўмываю трошкі, — азвалася да хлопчыкаў Галя. Сабаленка.

паўмя́ккі, ‑ая, ‑ае.

З мяккім сядзеннем і цвёрдай спінкай (пра мэблю). Паўмяккае крэсла.

паўмярза́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Умерзнуць — пра ўсё, многае. Лодкі паўмярзалі ў лёд.

паўна..., (гл. поўна...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «поўна...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: паўнагучны, наўналетні, паўнацэнны.

паўнава́жкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае поўную, нармальную вагу; важкі. Павольна гойдаюцца на ветры паўнаважкія каласы пшаніцы. «Звязда».

паўнава́ты, ‑ая, ‑ае.

З невялікай паўнатой, поўны. У пакой увайшоў ужо немалады, крыху паўнаваты чалавек. Мележ.

паўнаво́ддзе, ‑я, н.

Высокі ўзровень вады (у рацэ, возеры і пад.), а таксама перыяд, калі рэкі, азёры і пад. найбольш паўнаводныя.

паўнаво́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае высокі ўзровень вады (пра раку, возера і пад.). За скверам, далей, плыла паўнаводная Вілія. Арабей. Дзесяткі паўнаводных і глыбокіх рэк выцякалі з топкай лясной багны. В. Вольскі.