Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

заводакіраўні́цтва, ‑а, н.

Адміністрацыйны орган на заводзе, які кіруе ўсёй вытворчасцю. // Памяшканне, дзе знаходзіцца гэты орган.

заво́дзіцца, ‑воджуся, ‑водзішся, ‑водзіцца; незак.

1. Незак. да завесціся.

2. Зал. да заводзіць.

заво́дзіць, ‑воджу, ‑водзіш, ‑водзіць.

Незак. да завесці.

заво́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. заводзіць — завесці (у 6 знач.).

заво́дны, ‑ая, ‑ае.

Добрага заводу; пародзісты. У другой палавіне хлява — цяляты заводнай пароды. Баранавых. Заводнае стада пасвілася ў лагчыне. Бядуля.

заво́дскі, ‑ая, ‑ае і завадскі́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да завода ​1 (у 1 знач.). Заводскія трубы. Завадскія карпусы.

2. Які мае адносіны да завода ​1 (у 2 знач). Заводская канюшня.

заво́дчык, ‑а, м.

Уласнік, гаспадар завода ​1 ў буржуазных краінах; прадпрыемец. Ні ў якую справядлівасць.., якая бараніла інтарэсы селяніна перад дваранствам, ці рабочага перад загадчыкам, я не веру. Галавач.

заво́з, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. возіць — завезці (у 2 знач.). Завоз тавара ў магазін.

2. Збожжа, прывезенае ў млын для памолу. Калі .. скончылася веснавая паводка і рэчкі ўвайшла ў берагі, млынар ужо на сялянскі завоз пусціў млын. Чорны. У млыне ляжалі нямала завозу. Чарнышэвіч.

заво́зіцца, ‑іцца; незак.

Зал. да завозіць.

заво́зіць, ‑вожу, ‑возіш, ‑возіць.

Незак. да завезці.