зашапяля́віць, ‑ляўлю, ‑лявіш, ‑лявіць; зак.
Разм. Пачаць шапялявіць. // Прашапялявіць. — Ты ў мяне, Эльзі, заўсёды толькі жартачкі [строіш], — зашапялявіў дзед. Брыль.
зашарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.
Разм. Пачаць шараваць.
зашаране́лы, ‑ая, ‑ае.
Пакрыты шэранню; заінелы. Ледзь зашаранелыя, лісты шапацелі пад нагамі і не давалі глыбока правальвацца ў набраклым вадою балоце. Федасеенка.
зашаране́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Пакрыцца шэранню; заінець. Дрэвы зашаранелі.
зашарахце́ць, ‑хчу, ‑хціш, ‑хціць; зак.
Разм. Пачаць шарахцець.
заша́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць шаркаць. // Прашаркаць. Зашаркалі хуткія крокі, і праз момант яму [Лемяшэвічу] адчынілі. Шамякін.
зашархаце́ць, ‑ціць; зак.
Разм. Пачаць шархацець. // Прашархацець. Зашархацела за плотам, падышоў другі паставы. Пестрак.
заша́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.
Разм. Пачаць шарыць.
зашарэ́цца, ‑эецца; зак.
Разм. Тое, што і зашарэць.
зашарэ́ць, ‑эе; зак.
Разм.
1. Вылучыцца сваім шэрым колерам, паказацца (пра што‑н. шэрае). Дрэвы пачалі радзець, між стваламі зашарэла паласа берага. Мележ.
2. Пачаць шарэць; стаць шэрым. [Ліза] не заўважала, як зашарэла ноч і неба на ўсходзе пабялела. Чорны. // безас. Аб наступленні паўзмроку. Надвячоркам, як ужо добра зашарэла.., Галілей борздзенька саскочыў з печы. Зарэцкі.