зацвіта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зацвісці.
зацвы́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць цвыркаць. // Цвыркнуць некалькі разоў запар. [Цвыркун] зацвыркаў на ўвесь голас, але нібыта папярхнуўся, тут жа змоўк. Хадкевіч.
зацвярджа́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да зацвердзіцца.
2. Зал. да зацвярджаць.
зацвярджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зацвердзіць.
зацвярджэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. зацвярджаць — зацвердзіць і зацвярджацца — зацвердзіцца.
зацвярдзе́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які стаў цвёрдым, каляным. На страсе ў хляве зацвярдзелымі грудкамі зелянее мох. Скрыган.
2. Які вымаўляецца заўсёды цвёрда (пра гукі беларускай мовы дж, ж, р, ц, ч, ш). Зацвярдзелыя зычныя.
зацвярдзе́нне, ‑я, н.
1. Стан паводле знач. дзеясл. зацвярдзець.
2. У медыцыне — зацвярдзелы ўчастак жывой тканкі; пухліна.
зацвярдзе́ць, ‑ее; зак.
Зрабіцца цвёрдым, каляным. Зацвярдзела зямля, і кожны крок чалавека стаў аддавацца звонкім гулам. Шчарбатаў. Трэба было разліваць сталь, і Барашкін узяў у рукі тонкі жалезны лом, на якім.. зацвярдзеў метал ранейшай плаўкі. Савіцкі. // перан. Стаць суровым, строгім. Прыветлівая ўсмешка знікла з твару гаспадыні. А дзяўчынка, убачыўшы, як адразу зацвярдзеў твар жанчыны, ужо вельмі шкадавала, што паслухалася маці і абяцала папрасіць грошай. Арабей.
заце́кчы, ‑цячэ; зак.
Тое, што і зацячы. Да самага коміна — К саломцы саломіна, Не зацекчы столі Больш цяпер ніколі. Блатун.
зацеляпа́цца, ‑аецца; зак.
Разм. Пачаць целяпацца.