Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

засакрэ́чвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да засакрэчваць.

засакрэ́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да засакрэціць.

засаладзі́цца, ‑лодзіцца; зак.

Зрабіцца салодкім.

засаладзі́ць, ‑ладжу, ‑лодзіш, ‑лодзіць; зак., што.

Зрабіць салодкім. Засаладзіць чай.

засале́нне, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. засаляцца — засалі́цца.

•••

Засаленне глебы — працэс накаплення ў глебе мінеральных солей, якія перашкаджаюць земляробству.

заса́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад заса́ліць.

2. у знач. прым. Запэцканы, зашмальцаваны. [Афанасій] нацягнуў на вушы засаленую шапку і выйшаў. Лукша.

заса́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

Запэцкацца ў што‑н. тлустае; зашмальцавацца.

засалі́цца, ‑со́ліцца; зак.

Зрабіцца салёным; прасаліцца. Глеба засалілася. Агуркі добра засаліліся.

заса́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Запэцкаць чым‑н. тлустым; зашмальцаваць. Засаліць фартух.

засалі́ць, ‑салю́, ‑со́ліш, ‑со́ліць; зак., што.

Нарыхтаваць у запас, заліўшы расолам або пасыпаўшы соллю; пасаліць. Засаліць грыбы.

засаля́цца, ‑яецца.

Незак. да засаліцца.

засапці́, ‑пу, ‑пеш, ‑пе; ‑пём, ‑пяце; пр. засоп, ‑сапла, ‑ло; зак.

Разм. Пачаць сапці. // Прасапці. Апанас засоп носам і сціх. Пестрак.