зарагата́ць, ‑гачу, ‑гочаш, ‑гоча; зак.
Пачаць рагатаць. // Азвацца рогатам; прарагатаць. Ён уголас зарагатаў, пасля раптам стрымаўся. Гартны. — Ха — ха — ха! — Зарагатала раптам Надзя, потым кінулася на ложак. Чарнышэвіч.
зара́д, ‑а і ‑у, М ‑дзе, м.
1. ‑у. Пэўная колькасць выбуховага рэчыва, шроту, карцечы, якая змяшчаецца ў снарадзе, патроне, стрэльбе. Тапурыя высыпаў на далонь рэшткі пораху. Заставалася якраз на адзін зарад. Самуйлёнак. У стрэльбе быў добры зарад шроту. Корбан.
2. ‑а. Баявы снарад, патрон і пад. [Ётка] дастае з пісьмовага стала рэвальверы і гарады да іх. Чорны. // Куля, шрот, карцеч з пэўнай колькасцю выбуховага рэчыва, запраўленыя ў канал агнястрэльнай зброі. Забіць шомпалам зарад. // Пэўная колькасць выбуховага рэчыва са ўзрывальнікам. Толавы зарад. □ Узляцеў у паветра мост, пахіснулася і пахілілася вадакачка. Лясніцкі загадаў падкласці пад яе адзін зарад. Шамякін.
3. ‑у. Колькасць электрычнасці ў якім‑н. целе. Дадатны зарад. Адмоўны зарад. Рознаіменныя гарады.
4. ‑у; перан.; чаго. Запас якіх‑н. пачуццяў, якасцей і пад. Зарад энергіі.
зара́давацца, ‑радуюся, ‑радуешся, ‑радуецца; зак.
Разм. Пачаць радавацца. // Узрадавацца. Убачыла [Кацярына] Міканора і зарадавалася, хоць і разгубленасць і сарамлівасць мільганулі ў сухіх ацёклых вачах. Кулакоўскі. Дзед сапраўды зарадаваўся выратаванаму рою не менш за Міхалку. Якімовіч.
зараджа́льшчык, ‑а, м.
Спец. Баец, які зараджае гармату.
зараджа́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. зараджаць 2 — зарадзіць 2.
зара́джаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад зарадзіць 2.
2. у знач. прым. З устаўленым зарадам; прыгатаваны да дзеяння (пра агнястрэльную зброю, міну, капкан і пад.). Зараджаная вінтоўка. Зараджаны дыск.
зараджа́цца 1, ‑аецца.
Незак. да зарадзіцца 1.
зараджа́цца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да зарадзіцца 2.
2. Зал. да зараджаць 2.
зараджа́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зарадзіць 1.
зараджа́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зарадзіць 2.
зараджа́ючы, ‑ага, м.
Баец, які зараджае гармату.
зараджэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. зараджаць 1 — зарадзіць 1 і стан паводле знач. дзеясл. зараджацца 1 — зарадзіцца 1.