Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

запаво́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад запаволіць.

2. у знач. прым. Больш павольны, чым звычайна. Запаволеная кіназдымка. □ Валодзя спыніўся каля самай вады, паглядзеў на запаволеную плынь. Шамякін.

запаво́ліцца, ‑ліцца; зак.

Зрабіцца больш павольным. Рост расліны запаволіўся. Рух запаволіўся.

запаво́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

1. Зрабіць больш павольным; збавіць (рух, рост і пад.). Па вуліцы ішоў статак кароў, і машына запаволіла ход. Гамолка. «Давай, давай, яшчэ, яшчэ!» — гатоў быў крычаць Кірэй, каб толькі падахвоціць брата, каб толькі ён не запаволіў бег. Дамашэвіч.

запаво́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. запавольваць і стан паводле знач. дзеясл. запавольвацца. Запавольванне гарэння.

запаво́львацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да запаволіцца.

2. Зал. да запавольваць.

запаво́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да запаволіць.

за́пагадзь, прысл.

Разм. За добрым надвор’ем, пры добрай пагодзе. — Не сена, а чай кітайскі, запагадзь да апошняй травінкі прыбралі. Краўчанка.

запага́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Разм. Зрабіць нячыстым, паганым; забрудзіць. Запаганіць двор.

запага́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да запаганіць.

запада́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. западаць — запасці (у 1–3 знач.).