замакрэ́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Злёгку мокры; памакрэлы. [Арол] бразнуў ся аб замакрэлы брук. Чорны.
замакрэ́ць, ‑эе; зак.
Разм. Злёгку змокнуць, памакрэць. Шэрсць на тураўцовым сівым кані замакрэла, закучаравілася ад поту. Мележ. Замакрэлі ад поту Сцяпанавы лапаткі пад старэнькай залапленай гімнасцёркай. Быкаў.
зама́ла, прысл.
Разм. Менш чым трэба; малавата. А мне дзвюх моў і слоў замала, Каб нешта простае сказаць. Пысін.
за́малада, прысл.
Разм. У маладым узросце. — Замалада.. [бацькі] паўміралі ад горкага жыцця, ад цяжкай працы. Якімовіч.
замалады́, ‑ая, ‑ое.
Разм. Надта малады, маладзейшы, чым трэба. Ён яшчэ замалады для такой пасады.
замалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак.
Пачаць малаціць.
замалёўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да замалявацца.
2. Зал. да замалёўваць.
замалёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да замаляваць.
замалёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы; Р мн. ‑лёвак; ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. замалёўваць — замаляваць.
2. Малюнак, накід з натуры. Пейзажная замалёўка. □ [Дзяўчына] звычайна цэлымі днямі сядзіць на карме з альбомам і алоўкам, робіць замалёўкі. Мележ. // перан. Пра літаратурны твор малога жанру на бытавую тэму. Кніга паказвае, як ад першых нясмелых замалёвак уздымалася .. [беларуская нацыянальная проза] у дакастрычніцкі час да значных мастацкіх здабыткаў. С. Александровіч.
замалі́ць, ‑малю, ‑моліш, ‑моліць; зак., што.
Уст. Малітвамі выпрасіць дараванне за якія‑н. дрэнныя ўчынкі. Замаліць грахі.