зазеляні́цца, ‑зелянюся, ‑зяленішся, ‑зяленіцца; зак.
Разм. Запэцкацца чым‑н. зялёным, у што‑н. зялёнае. Зазеляніўся рукаў сарочкі.
зазеляні́ць, ‑зеляню, ‑зяленіш, ‑зяленіць; зак., каго-што.
Разм. Запэцкаць або зафарбаваць чым‑н. зялёным. Галя .. разы са два паслізнулася і зазеляніла новую сукенку. Рылько.
зазе́млены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад зазямліць.
заззя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.
Пачаць ззяць. // перан. Выявіць на твары радасць, задавальненне. Раптам Славік павярнуўся да мяне, і я аж здзівіўся, убачыўшы, як заззялі яго вочы. Даніленка. Крушынскі заззяў ад радасці і ківаў галавою ў знак згоды. Бядуля.
зазімава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак.
Застацца дзе‑н. на зіму. Некаторага году адбіўся быў ад сваёй чарады малады бусел, не ведаў, куды ляцець, і зазімаваў адзін на мёрзлых паплавах. Чорны. Моладзь у двор не пайшла працаваць, І зазімавала на панскіх палетках Пшаніца, згніла сенажаць. Тарас.
зазі́мак, ‑мку, м.
Першы мароз, першы снег; пачатак зімы. На дварэ быў зазімак. За ноч сцягнула ваду, за рэчкай пабялела трава. Гурскі. Усё было так, як і бывае заўсёды ў добры зазімак, са снегам, з марозікам, з ядраным сонцам. Лынькоў.
зазіра́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. зазіраць — зазірнуць.
зазіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зазірнуць.
зазірну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Тое, што і заглянуць. Зазірнуць у твар. Зазірнуць у заўтрашні дзень. Зазірнуць пад лаўку. □ Хто яго ведае, па якой прычыне дзядзька не зазірнуў да нас. Дамашэвіч. Пакаштаваўшы радыску, вырваную прама з гладкі, Рыгор зазірнуў за амшанік. Б. Стральцоў.
зазіхаце́ць, ‑хачу, ‑хаціш, ‑хаціць; зак.
Пачаць зіхацець.