выхава́целька, ‑і, ж.
Разм. Жан. да выхавацель. Вяселле вырашылі ў інтэрнаце спраўляць. Спытала Валя Сакоўская ў выхавацелькі — дазволіла. Мыслівец.
вы́хавацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Атрымаць выхаванне. Выхавацца ў працоўнай сям’і.
вы́хаваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Даць неабходныя навыкі, навучыць паводзіць сябе. Выхаваць дзяцей. // Падрыхтаваць да якой‑н. дзейнасці; вырасціць. Выхаваць кадры інтэлігенцыі.
2. Сфарміраваць чый‑н. характар, зрабіць уплыў на склад думак, пачуцці. Выхаваць мужнага барацьбіта. Выхаваць надзейнага памочніка. Выхаваць пачуццё адказнасці. □ [Галубовіч:] — Трэба абудзіць народ, выхаваць, згуртаваць і павесці на рашучы і ўжо астатні штурм царызму. Колас.
вы́хад, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. выйсці (у 1, 2, 3 і 7 знач.).
2. Месца, праз якое выходзяць. Сонца блізка стаіць да захаду, і выхад на веранду ўвесь заліты чырвонымі водсветамі. Чорны. Нара мае два выхады: адзін наверх, а другі пад ваду. Маўр.
3. перан. Спосаб выйсця; з якога‑н. становішча. [Алешын:] — Адзіны выхад: ноччу прарвацца Любой цаною да сваіх. Бачыла.
4. Колькасць вырабленага прадукту. Выхад круп першым гатункам.
•••
Ведаць усе хады і выхады гл. ведаць.
вы́хаджаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выхадзіць.
вы́хадзец, ‑дца, м.
1. Той, хто перайшоў з аднаго сацыяльнага асяроддзя ў другое. Выхадзец з нізоў.
2. Прышэлец адкуль‑н.; перасяленец. Польскія народныя песні і казкі прынеслі з сабою на Навагрудчыну выхадцы з Велікапольшчы. Лойка.
вы́хадзіцца, ‑дзіцца; зак.
Спец. Набыць пэўныя якасці пасля браджэння (пра піва, віно і пад.).
вы́хадзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.
Разм.
1. што. Абысці пехатою многія мясціны. [Сусед:] — У часе грамадзянскай вайны я ўсе тутэйшыя месцы выходзіў. Галавач. Падлеткам за чужою чарадой Я выхадзіў выжары і пагоркі. Вітка.
2. Прабыць у стане хадзьбы які‑н. час; пахадзіць. У грыбныя часы.. дзядзька Марцін браў каробку і хоць выхадзіць палавіну дня, затое ж прынясе такіх баравікоў, што хоць вязі на выстаўку. Колас. [Лук’янская] выхадзіла некалькі дзён па Камароўцы і не магла дапытацца Шпулькевіча. Чорны.
3. што. Дабіцца чаго‑н., доўга або неаднаразова ходзячы. — А вы вось яшчэ пахадзілі б па полі, — смяяўся з.. [мужыкоў] дзед: — Можа што і выхадзілі б. Колас.
4. каго. Старанна даглядаючы, дабіцца папраўкі хворага. Пасля кантузіі Маша выхадзіла.. [Сіўцова] з матчынай цярплівасцю. Васілевіч.
5. каго-што. Выгадаваць, выкарміць, выняньчыць. Выхадзіць малады сад. Выхадзіць дзяцей без маткі. □ [Цётка Фядора:] — Няхай бы ўжо лепей ягняты прапалі. Усё роўна не выхадзіш іх, не дачакаешся карысці. Васілевіч.
вы́хадка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
Учынак, які парушае агульныя нормы паводзін; нядобразычлівае выступленне, дзеянне. Непрыстойная выхадка. □ Малодшыя камандзіры глядзелі праз пальцы на ўсе выхадкі курсанта. Дамашэвіч. Кандрат.., схапіўшы коней за павады, вывеў іх з баразны. Не спадабалася Рэйтану гэта Кандратава выхадка. Лобан.
выхадны́, ‑а́я, ‑о́е.
1. Які служыць для выхаду, выйсця. Выхадныя дзверы. Выхадны комін. □ Ззаду засталіся станцыйныя пабудовы, прамільгнуў выхадны светафор. Васілёнак.
2. Не для працы; святочны, парадны. Выхадны касцюм.
3. (у спалучэнні са словам «дзень»). Нерабочы. Выхадны дзень. // у знач. наз. выхадны́, ‑о́га, м. Дзень адпачынку. Часам нават у выхадны.. [Ціхона] можна было знайсці толькі на заводзе. Грамовіч.
4. у знач. наз. выхадны́, ‑о́га, м.; выхадна́я, ‑о́й (‑о́е), ж. Той, хто выкарыстоўвае свой дзень адпачынку. [Зелянюк:] — Бачыш, я выхадны сёння. Зарэцкі. — Добрай раніцы, мамачка, — пацягнулася Ларыска рукамі да маці. — Ты сёння выхадная, праўда? І ў мяне сёння выхадны дзень. Так? Арабей.
•••
Выхадная дапамога гл. дапамога.
Выхадная роля гл. роля.
Выхадныя даныя гл. даны.