выхадны́, ‑а́я, ‑о́е.
1. Які служыць для выхаду, выйсця. Выхадныя дзверы. Выхадны комін. ▪ Ззаду засталіся станцыйныя пабудовы, прамільгнуў выхадны светафор. Васілёнак.
2. Не для працы; святочны, парадны. Выхадны касцюм.
3. (у спалучэнні са словам «дзень»). Нерабочы. Выхадны дзень. // у знач. наз. выхадны́, ‑о́га, м. Дзень адпачынку. Часам нават у выхадны.. [Ціхона] можна было знайсці толькі на заводзе. Грамовіч.
4. у знач. наз. выхадны́, ‑о́га, м.; выхадна́я, ‑о́й (‑о́е), ж. Той, хто выкарыстоўвае свой дзень адпачынку. [Зелянюк:] — Бачыш, я выхадны сёння. Зарэцкі. — Добрай раніцы, мамачка, — пацягнулася Ларыска рукамі да маці. — Ты сёння выхадная, праўда? І ў мяне сёння выхадны дзень. Так? Арабей.
•••
Выхадная дапамога гл. дапамога.
Выхадная роля гл. роля.
Выхадныя даныя гл. даны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)