выхадка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Учынак, які парушае агульныя нормы паводзін; нядобразычлівае выступленне, дзеянне. Непрыстойная выхадка. ▪ Малодшыя камандзіры глядзелі праз пальцы на ўсе выхадкі курсанта. Дамашэвіч. Кандрат.., схапіўшы коней за павады, вывеў іх з баразны. Не спадабалася Рэйтану гэта Кандратава выхадка. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)