выхаваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Даць неабходныя навыкі, навучыць паводзіць сябе. Выхаваць дзяцей. // Падрыхтаваць да якой‑н. дзейнасці; вырасціць. Выхаваць кадры інтэлігенцыі.

2. Сфарміраваць чый‑н. характар, зрабіць уплыў на склад думак, пачуцці. Выхаваць мужнага барацьбіта. Выхаваць надзейнага памочніка. Выхаваць пачуццё адказнасці. ▪ [Галубовіч:] — Трэба абудзіць народ, выхаваць, згуртаваць і павесці на рашучы і ўжо астатні штурм царызму. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)