Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

заляпля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да заляпіцца.

2. Зал. да заляпляць.

заляпля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да заляпіць.

заляската́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; зак.

Пачаць ляскатаць.

заля́скаць, ‑ае; зак.

Пачаць ляскаць. // Ляснуць, праляскаць. Чалавек, адчуўшы небяспеку, кінуўся да стажка. Чуваць было, як там ён заляскаў затворам вінтоўкі. Федасеенка.

залята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да заляцець.

заляца́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Заляцанне да жанчыны; залёты. [Дзяўчына:] — Прыстае стары чорт са сваімі заляцанкамі, як смала. Сяргейчык.

заляца́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. заляцацца.

заляца́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.; да каго.

Аказваць увагу, дагаджаць жанчыне, імкнучыся выклікаць прыхільнасць. Усе ў брыгадзе ведалі, што Віталь заляцаецца да Тамары, але ці карыстаецца ён поспехам у яе, пра гэта нічога пэўнага вядома не было. Васілёнак.

заляце́ць, ‑лячу, ‑ляціш, ‑ляціць; ‑ляцім, ‑леціце, ‑ляцяць; зак.

1. Летучы, апынуцца далёка або высока. Заляцець на Месяц. // Летучы, апынуцца за чым‑н., за якім‑н. прадметам. Мяч заляцеў за плот. Самалёт заляцеў за хмару.

2. Уляцець, папасці куды‑н. Заляцела ў Васеў двор старая варона. Курто. Толькі суседзі яшчэ пільнавалі свае хаты, каб якая-небудзь выпадковая іскра не заляцела на іх стрэхі. Шамякін.

3. У час палёту наведаць якое‑н. месца, спыніцца ненадоўга. Самалёт заляцеў, каб забраць пошту. // перан. Разм. Спяшаючыся, забегчы мімаходам да каго‑н. У спешцы Гуз пераблытаў і, замест таго, каб трапіць на кармакухню, заляцеў у радзілку. Шахавец.

залячы́цца, ‑лечыцца; зак.

Разм. Зажыць, загаіцца ў выніку лячэння. Рана хутка залячылася.