Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выска́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выскальваць — выскаліць, выскальвацца — выскаліцца.

выска́львацца, ‑аецца.

Незак. да выскаліцца.

выска́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выскаліць.

выскаля́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ляцы, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Той, хто любіць пасмяяцца, пажартаваць; вышчарка. Доўга потым нашы вясковыя выскалякі не давалі мне праходу: лыжным чэмпіёнам ахрысцілі. Аношкін.

выскаля́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выскаляць — выскаліць, выскаляцца — выскаліцца.

выскаля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да выскаліцца.

2. Разм. Смяяцца, жартаваць. Знаходзіліся жартаўнікі і пачыналі выскаляцца. Грахоўскі.

3. з каго-чаго. Разм. Насміхацца; здзекавацца. Бегае бацька ад воза да воза, не можа ўправіцца. А сын толькі выскаляецца з яго. Якімовіч.

выскаля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да выскаліць.

вы́скачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; м. і ж.

Разм.

1. Чалавек, які ўмешваецца ў любую справу з мэтай выслужыцца, звярнуць на сябе ўвагу. Аднак жа і пасля сходу парадкі не вельмі змяніліся, а яе пачалі зваць выскачкай, якая хоча кінуцца ў вочы выкладчыкам і заваяваць іх прыхільнасць. Сабаленка.

2. Той, хто не па заслугах, выпадкова заняў якую‑н. пасаду.

вы́скачыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. Скочыўшы, пакінуць якое‑н. месца, з’явіцца адкуль‑н., дзе‑н. Выскачыць з акна. □ Да левага берага Дзвіны прычаліла лодка. З яе выскачыў рослы, шырокі ў плячах мужчына. Грахоўскі. Вепр дзіка рохкнуў, выскачыў з рова і ўпаў на снег. Колас.

2. Нечакана выпасці, вылецець. Нітка выскачыла з іголкі. □ Накрыўка ў бойцы выскачыла і ўся смятана вылілася. Якімовіч.

3. Разм. Таропка, хутка выбегчы, выехаць; вылецець. Чалавек паспешна схваціў пад паху шапку.., і выскачыў за дзверы. Чорны. Раптам за мостам застракатала, і з-за павароту шашы выскачылі матацыклісты. Шамякін.

4. перан. Разм. Недарэчна ўмяшацца ў якую‑н. справу. Выскачыць са сваёй прапановай.

5. перан. Нечакана ўзнікнуць; вырасці. На правай плоскасці [самалёта] выскачылі языкі полымя. Алешка. Дзе-нідзе ўжо выскачыла першая зялёная траўка. Якімовіч.

•••

Выскачыць замуж — паспешна, неабдумана або вельмі рана пайсці замуж.

Выскачыць (вылецець) кулём (куляю) — імкліва выбегчы, выехаць.

Выскачыць з галавы (з памяці) — тое, што і вылецець з галавы (з памяці) (гл. вылецець).

вы́сквараны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выскварыць.