выскачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; м. і ж.

Разм.

1. Чалавек, які ўмешваецца ў любую справу з мэтай выслужыцца, звярнуць на сябе ўвагу. Аднак жа і пасля сходу парадкі не вельмі змяніліся, а яе пачалі зваць выскачкай, якая хоча кінуцца ў вочы выкладчыкам і заваяваць іх прыхільнасць. Сабаленка.

2. Той, хто не па заслугах, выпадкова заняў якую‑н. пасаду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)