выскаляцца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да выскаліцца.

2. Разм. Смяяцца, жартаваць. Знаходзіліся жартаўнікі і пачыналі выскаляцца. Грахоўскі.

3. з каго-чаго. Разм. Насміхацца; здзекавацца. Бегае бацька ад воза да воза, не можа ўправіцца. А сын толькі выскаляецца з яго. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)