залысе́ць, ‑ее; зак.
Зрабіцца лысым. Галава спераду залысела. // перан. Агаліцца. Ледзь толькі залысеюць пагоркі вясною,.. Пазняк збіраецца ў падарожжа па навакольных калгасах. Дуброўскі.
залы́сіна, ‑ы, ж.
1. Аблыселая частка галавы ад ілба над скронню. Рэдкія валасы на гарбузаватай галаве быццам пагусцелі і не відно стала тых залысін, што ўрэзаліся ў глыбіню валасоў. Сабаленка.
2. Месца на ствале дрэва, дзе счасана, садрана кара. Кара на .. [дубе] маршчыністая, мае гузаватыя каросты і залысіны. С. Александровіч. На шэрых ад кары і моху соснах мільгаюць хвацкія залысіны — падсочка. Пташнікаў.
залы́сіць, ‑лышу, ‑лысіш, ‑лысіць; зак., што.
Счасаць кару ў якім‑н. месцы на дрэве, зрабіць залысіну (у 2 знач.). Залысіў дзядзька дрэва злёгку (Сякера востра, кара крохка). Колас.
залы́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад залысіць.
за́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да залы, зала. Зальная мэбля.
залюбава́цца, ‑буюся, ‑буешся, ‑буецца; заг. залюбуйся; зак.
Любуючыся, заглядзецца. Алена прайшла па хаце нейкай асаблівай, уласцівай толькі ёй хадою, і Андрэй залюбаваўся сястрой. Чарнышэвіч.
•••
Хоць залюбуйся; толькі залюбавацца — пра што‑н. вельмі прыгожае, каштоўнае.
залю́днены, ‑ая, ‑ае.
Разм. Запоўнены людзьмі, натоўпам. Яшчэ ў завулку саскоквае селянін з воза, узіраецца ў залюднены пляц, выбірае месца. Галавач.
залюля́ць 1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго.
Люляючы, супакоіць, закалыхаць. [Дзяцей] трэба накарміць і залюляць, І звонка Ранкам На руках пагушкаць. Бічэль-Загнетава.
залюля́ць 2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.
Пачаць люляць.
залютава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.
Пачаць лютаваць.
заляга́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. залягаць — залегчы (у 1 знач.).
2. Размяшчэнне ў зямной кары (народ, руды і пад.). Глыбіня залягання каменнага вугалю.