залупцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., каго.
Разм. Лупцуючы, давесці да страты прытомнасці або да смерці. Залупцаваць на допыце.
залу́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад залучыць.
залуча́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да залучаць.
залуча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да залучыць.
залучы́ць, ‑лучу, ‑лучыш, ‑лучыць; зак.
1. каго. Разм. Прыцягнуць да ўдзелу ў чым‑н.; перацягнуць на свой бок. Дзеду дужа хацелася залучыць да сябе такога спрытнага чалавека, як Марка Балук. Колас.
2. да каго. Абл. Зайсці, заехаць мімаходам. — Мне чамусьці скрозь здавалася, што вы як-небудзь залучыце да мяне. Зарэцкі.
залучэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. залучаць — залучыць (у 1 знач.).
залыга́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., каго.
Разм.
1. Накінуць вяроўку на рогі, на шыю (валу, каню), зашмаргнуўшы або завязаўшы вузлом. Вытрымаўшы з тыдзень, Ціток сам залыгаў карову, ноччу завёў у Сарокаў двор і прывязаў яе да плота. Лобан.
2. перан. Узяць пад сваю ўладу, прымусіць падпарадкоўвацца. Чалавека аблыталі, залыгалі, выкарыстаўшы яго слабасць. Кулакоўскі.
залыга́ч, ‑а́, м.
Абл. Тое, чым залыгваюць (вала, карову). [Чалавек] стаяў у кузаве ля кабіны і прытрымліваў за вераўчаны залыгач карову. Кулакоўскі.
залы́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да залыгаць.
залы́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць лыпаць.