Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

залу́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад залужыць.

залужа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да залужыць.

залу́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да залужыць.

залужы́ць, ‑лужу, ‑лужыш, ‑лужыць; зак., што.

Спец. Зрабіць лугам, ператварыць што‑н. у луг. Залужыць балота.

залужэ́нне, ‑я, н.

Стварэнне лугу на месцы чаго‑н., ператварэнне чаго‑н. у луг. Залужэнне поля. □ Ад самага ранку была .. [Настасся Піліпаўна] на тых балотах, якія асвойваюцца пад пасеў збожжавых і тэхнічных культур, на якіх праводзіцца залужэнне. Бялевіч.

залуна́ць, ‑ае; зак.

Пачаць лунаць.

залупі́цца, ‑луплюся, ‑лупішся, ‑лупіцца; зак.

Разм.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адарваўшыся, завярнуцца, загнуцца. Скура каля ногця залупілася.

2. Агаліцца, падняўшы плацце, спадніцу; загаліцца.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Загнуўшыся, падняцца ўгору. Плацце залупілася.

залупі́ць, ‑луплю, ‑лупіш, ‑лупіць; зак., што.

Разм.

1. Адарваўшы, завярнуць, загнуць. Залупіць скуру на пальцы. Залупіць кару на дрэве.

2. Загнуўшы, падняць угору; загаліць (у 2 знач.). Залупіць спадніцу.

залу́плівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да залупіцца.

2. Зал. да залупліваць.

залу́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да залупіць.