зало́мвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да заламацца.
2. Зал. да заломваць.
зало́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да заламаць 1.
зало́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць лопаць. // Лопнуць некалькі разоў запар; пралопаць. Залопаў .. [певень] крыламі ды як закрычыць на ўвесь кірмаш: — Ку-карэ-ку! Якімовіч.
зало́ўка, ‑і, ДМ ‑лоўцы; Р мн. заловак; ж.
Мужава сястра. На Супронавых дочак ніхто ніколі дрэннага не скажа, хай сабе гэта будзе свякроў, свёкар, дзевер, валоўка ці ятроўка, ці чужы чалавек. Ермаловіч.
залп, ‑а, м.
Адначасовы выстрал з некалькіх гармат, мінамётаў, вінтовак і пад. Залпы і паасобныя стрэлы ўсё мацнелі, гусцелі і ўрэшце зліліся ў суцэльны гул. Мележ. [Гарматныя стрэлы] то змаўкалі зусім, то грымелі рэдка, па адным, то разам цэлымі залпамі. Галавач.
за́лпавы, ‑ая, ‑ае.
Які робіцца адначасова, залпам. Залпавы агонь.
за́лпам, прысл.
1. Адначасова з некалькіх гармат, мінамётаў, вінтовак (пра выстралы). Група Дзям’яна, зайшоўшы ў тыл, ударыла залпам. Пестрак.
2. перан. Разм. Адразу, без перадышкі. Марына, не чакаючы ўгавораў, выпіла шклянку залпам. Хадкевіч.
залубяне́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Зацвярдзелы, нягнуткі, каляны. [Маша] развязала хустку, на якой блішчалі сняжынкі, скінула залубянелую ватоўку. Мележ.
залубяне́ць, ‑ее; зак.
Разм. Стаць цвёрдым, нягнуткім, каляным. Сівер абдаў .. [Рамана] парошай; адразу залубянела вопратка, не сталі згінацца рукі. Пташнікаў.