падгарто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падгартаваць.
падгарэ́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. незал. пр. ад падгарэць.
2. у знач. прым. Які падгарэў. Гарэла газнічка, трашчаў за печчу цвыркун, пахла паранкаю і падгарэлаю бульбаю. Грахоўскі.
падгарэ́ць, ‑рыць; зак.
1. Згарэць, падпячыся з бакоў, знізу або, прыгарэўшы, набыць пах гарэлага. Пірог падгарэў. Малако падгарэла. □ Ніхто лепш за.. [пастуха] не пакажа, як зрабіць галасістую дудачку з вярбы альбо спячы ў прыску бульбы, каб яна нідзе не падгарэла. Шыловіч.
2. Згарэць знізу, пры зямлі. Дрэва падгарэла. □ Расошкі падгарэлі, і іх прыйшлося замяніць новымі. Чарнышэвіч.
падгатава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падгатаваць (у 1 знач.).
падгатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.
1. Прыгатаваць загадзя. Падгатаваць стол для вячэры. □ Партызаны расчысцілі снег, падгатавалі месца для вогнішча. Колас.
2. і чаго. Згатаваць у дадатак да наваранага раней.
падге́рац, ‑рца, м.
Жалезны прэнт, які злучае шворан з трайнёю калёс. Ляскацеў пад драбінамі жалезны падгерац. Мурашка.
падгіба́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падгібаць — падагнуць.
падгіба́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да падагнуцца.
2. Зал. да падгібаць (гл. падагнуць у 1 знач.).
падгіба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падагнуць.
падгіна́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падгінаць — падагнуць.