Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

папакупа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Купацца доўга, неаднаразова.

папаку́пвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Тое, што і пацакупацца.

папаку́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што, чаго і без дап.

Разм. Тое, што і папакурыць.

папаку́рчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Разм. Курчыцца доўга, неаднаразова. Пасля таго, як узбек папакурчыўся жыватом ад балотнай вады, Машкін забараніў набіраць у біклажкі ваду з розных лужын і панаў. Кулакоўскі.

папакуры́ць, ‑куру, ‑курыш, ‑курыць; зак., што, чаго і без дап.

Разм. Курыць доўга, неаднаразова; скурыць многа чаго‑н.

папаку́таваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.

Пакутаваць некаторы час. — Папакутаваў [палонны] небарака гадзінку-дзве і сканаў. М. Ткачоў. — Цяпер галоўнае нам з будоўляю канчаць трэба, — перадумаўшы, гаворыць чалавек. — Гады два пагаруем, папакутуем, а там жыць будзем як лепш не трэба. Скрыган.

папалаві́ць, ‑лаўлю, ‑ловіш, ‑ловіць; зак., каго-што і чаго.

Разм. Лавіць доўга, неаднаразова; палавіць многа каго‑, чаго‑н.

папала́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Тое, што і папалазіць.

папала́зіць, ‑лажу, ‑лазіш, ‑лазіць; зак.

Лазіць доўга, неаднаразова. І мы на будаўніцтве не чужыя — ого, колькі мы папалазілі па розных яго закутках! Хадкевіч.

папала́м, прысл.

1. На дзве прыблізна роўныя часткі, напалавіну. З трэскам рвануліся дзверы, раскалоліся папалам, і адна палавіна іх упала. Чорны. Адразу ўдарыла некалькі аўтаматаў. Мужчына зваліўся, перасечаны папалам, трох чалавек раніла. Ставер. // Пароўну, у аднолькавая колькасці. Больш га год Паліводскі.. дзяліў з .. [Нявадам] папалам усё, што сам меў. Чорны. Даўно з братамі хлеб і соль мы дзелім, І вось вада — таксама папалам. Пысін.

2. На роўных долях з кім‑н. Зняць пакой папалам.

3. Напалам, у сумесі з чым‑н. Хлеба ледзь да каляд хапала, і то папалам з мякінай. Чарнышэвіч.

•••

З горам (грахом) папалам — з вялікай цяжкасцю, ледзь-ледзь, так-сяк. Вучыцца [Алег] не хацеў, з горам папалам дабіў сем класаў. Радкевіч.