насме́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да насмеціць.
насме́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Крыўдны, злосны жарт з каго‑, чаго‑н., высмейванне каго‑, чаго‑н. Сустрэць насмешкамі. Баяцца насмешак. □ Некаторы час Лабановіч і ў сяле не паказваўся, бо нейк прыкра было слухаць насмешкі сяброў. Колас. У голасе .. [Алі] Леанід пачуў непрыязную насмешку. Мележ.
насме́шлівасць, ‑і, ж.
Уласцівасць насмешлівага.
насме́шлівы, ‑ая, ‑ае.
1. Які любіць насміхацца. Насмешлівы чалавек.
2. Які выражае насмешку. У .. [жанчыны] былі спакойныя, крыху насмешлівыя вочы, густыя пасівелыя валасы. Мележ. І адразу ж на ўсё дэпо прагучаў нечы насмешлівы голас. Мехаў.
насме́шнік, ‑а, м.
Чалавек, які любіць насміхацца з каго‑, чаго‑н. Злыя насмешнікі.
насміха́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. насміхацца.
2. Тое, што і насмешка. У голасе Крэменя чулася яўнае насміханне. Кавалёў.
насміха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., з каго-чаго, над кім-чым і без дап.
Здзекліва смяяцца з каго‑, чаго‑н. [Лабановіч] нават пачаў сам сябе лаяць, кпіць і насміхацца з сябе. Колас. Любе здалося, што сястра насміхаецца з яе няўдачы. Шамякін. [Аніс:] — [Лёнька] з цябе насміхаецца, а ты верыш яму. Гроднеў. Лёс насміхаўся над .. [Максам]. Гамолка. Ён яшчэ будзе насміхацца, — губляючы нядаўнюю раўнавагу, абурылася на Лёньку Прося. Васілевіч.
насмо́ктвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да насмактацца.
2. Зал. да насмоктваць.
насмо́ктваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да насмактаць.