замкну́тасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан замкнутага.
замкну́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад замкнуць.
2. у знач. прым. Адасоблены, не наступны для іншых. [Героі апавяданняў Бядулі] вядуць пераважна замкнутае жыццё, мужна пераносяць крыўды, але не жадаюць скарыцца. Кучар. // Маўклівы, спрытны. Замкнуты характар. □ Пасля свайго жахлівага маленства Марына расла замкнутай, крыху дзікаватай. Грамовіч.
3. у знач. прым. Які змыкаецца, злучаецца канцамі. Замкнутая крывая. Замкнуты электрычны ланцуг. Замкнутая ломаная лінія.
замкну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зачыніцца, зашчоўкнуцца (пра замок). Замок замкнуўся.
2. Зачыніцца (на замок, на ключ) у якім‑н. памяшканні. Прыехаў .. [Ясь] у свой палац, замкнуўся ў пакоі і заплакаў. А. Александровіч.
3. у што, у чым і без дап. Адасобіцца, адмежавацца ад навакольнага свету; абмежаваць сваю дзейнасць, інтарэсы пэўнымі рамкамі. Тэхнікум даў Ціхану Піменавічу спецыяльнасць, якой ён аддаваўся ўсімі сіламі, але ў якой аднак жа не замкнуўся. Чорны. Пра бацьку Мацея Гусака Трахіма гаварылі мала — ён нікуды не ходзіць, замкнуўся. Пестрак.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Злучыцца канцамі; самкнуцца. Ланцуг электраправодкі замкнуўся. □ Варожае кола навокал раёна ўжо сцягвалася, звужалася і неўзабаве гатова было замкнуцца. Чорны.
•••
Замкнуцца ў сабе — стаць нелюдзімым, адасобіцца ад іншых.
замкну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.
1. Зачыніць на замок, на ключ. Замкнуць дзверы. Замкнуць хату. □ Скуратовіч замкнуў клець і пайшоў у дом. Чорны.
2. Зачыніць на замок каго‑, што‑н. у якім‑н. памяшканні, сховішчы. Арыштаваных .. замкнулі ў хаце Камісаравай, якая жыла крыху па водшыбе ад вёскі. Брыль. [Паходня] склаў паперы, замкнуў іх у жалезную скрынку, што стаяла ля стала ў куце. Хадкевіч.
3. Злучыць канцы, крайнія часткі чаго‑н. Замкнуць электрычны ланцуг. Замкнуць правады. Замкнуць кола акружэння.
4. Ахапіць, акружыць з усіх бакоў. На плошчы дзяўчаты замкнулі Натальку ў свой жывы, вясёлы, рознакаляровы круг, так што толькі адна стракатая касынка і відна была з гэтага круга. Кулакоўскі.
замко́вы 1, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і замочны.
замко́вы 2, ‑ага, м.
Спец. Назва ваеннаслужачага пры артылерыйская гармаце.
замле́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Анямелы, адзеравянелы. Жанчына паспрабавала ўзняцца, але замлелыя ногі не слухаліся, і яна зноў апусцілася на траву. Стаховіч.
2. Млявы, вялы, расслаблены (пра стан чалавека). Пазірквае з ваўчка пагляд здзіўлены Замлелага малойчыка — вартаўніка. Лойка.
замле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм.
1. Анямець, адзеравянець ад застою крыві. Ад доўгага сядзення ацяклі, замлелі ногі. Гамолка.
2. Зрабіцца млявым пад уплывам якога‑н. моцнага пачуцця. Замлела сэрца ў Данілы, І пацямнеў свет у вачах. Колас.
замно́га, прысл.
Разм. Занадта многа, больш, чым трэба. Зямелька тут — адны груды. Яна замнога брала поту. Арочка. — Ты на сябе замнога бярэш, — выхапіўшы ў мяне з-пад рук свой артыкул, закіпеў Барташэвіч. Сабаленка.