залі́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад залічыць.
заліча́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да залічыцца.
2. Зал. да залічаць.
заліча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да залічыць.
залі́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да залічыць.
залічы́цца, ‑лічуся, ‑лічышся, ‑лічыцца; зак.
Паступіць куды‑н.; уключыцца ў склад каго‑, чаго‑н. Залічыўся ў.. [аркестр] і Мажэйка, які калісьці ў школьным гуртку мастацкай самадзейнасці іграў на трубе. Шахавец.
залічы́ць, ‑лічу, ‑лічыш, ‑лічыць; зак., каго-што.
1. Уключыць у склад каго‑, чаго‑н., у якую‑н. катэгорыю. Залічыць студэнтам. Залічыць на работу. □ — Можаш, Сцяпан Захаравіч, залічыць мяне ў брыгаду па зборцы машын, — сказаў Амяллян. Хадкевіч. // Адвесці да ліку пэўных асоб, прадметаў, з’яў. Залічыць у адстаючыя. Залічыць раман да лепшых твораў.
2. Прылічыць каму‑н., занесці на чый‑н. рахунак. Залічыць працадзень.
3. Палічыць засвоеным, выкананым, паставіўшы залік (у 1 знач.). Залічыць курсавую работу.
залічэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. залічаць — залічыць і залічацца — залічыцца.
залі́шне, прысл.
Разм. Звыш меры, занадта. Сяргей апраўдваецца залішне голасна, і Юрка прыкрывае яму рот далонню. Курто. Іван.. Цярэшка быў проста маўчун і не любіў залішне гаварыць там, дзе і без таго ўсё было ясна. Быкаў.
залі́шні, ‑яя, ‑яе.
Разм. Які перавышае патрэбу, неабходнасць; празмерны. Залішнія клопаты. □ Нават на цыпачкі стаў хлопец, каб не нарабіць залішняга грукату сваімі ботамі. Лынькоў. Зіна, як дзяўчынка, заставалася дома за гаспадыню. Гэта яе прывучыла да работы. Але гэта і надало яе паводзінам залішнюю самастойнасць. Шыцік.