Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

залі́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да залізаць.

залі́к, ‑у, м.

1. Від праверачных іспытаў у вышэйшых і спецыяльных сярэдніх навучальных установах, у спартыўных практыкаваннях і пад. Да канца заняткаў засталося два месяцы, а там залікі. Колас. // Разм. Адзнака аб праходжанні такіх іспытаў. Атрымаць залік.

•••

У залік (не ў залік) — прымаецца (не прымаецца) пад увагу. Язык — не ў залік, ты мне справу дай. Прыказка.

заліко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да заліку, звязаны з залікамі. Заліковая сесія.

•••

Заліковая кніжка гл. кніжка.

залілаве́ць, ‑ее; зак.

1. Вылучыцца ліловым колерам, паказацца (пра што‑н. ліловае).

2. Стаць ліловым.

заліне́йны, ‑ая, ‑ае.

Размешчаны за чыгуначнай лініяй. Залінейны раён горада.

заліпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да заліпнуць.

залі́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. заліп, ‑ла; зак.

1. Пакрыцца чым‑н. ліпкім; абліпнуць. Шыбы заліплі мокрым снегам.

2. Разм. Шчыльна прыстаць, прыліпнуць. Дубовыя цяжкія дзверы брамкі, засыпаныя снегам, заліплі ў вушаках. Лупсякоў.

залітава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад залітаваць.

залітава́цца, ‑туецца; зак.

Уст. Залаяцца.

залітава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Уст. Запаяць.