залётны 1, ‑ая, ‑ае.
Які выпадкова або ненадоўга заляцеў у гэта месца. Залётная птушка. □ Цішыня... Незнаёмых залётных гусей Прытуліла ракіта густая. А. Александровіч.
залётны 2, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з залётамі. // Які выражае заляцанне. Залётныя позіркі.
залёты, ‑аў; адз. няма.
Імкненне выклікаць прыхільнасць жанчыны; заляцанне. — Панна Людміла мае столькі кавалераў, што ў мяне і адвагі няма рабіць да яе залёты. Колас.
заліва́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. заліваць (у 1 знач.) — заліць 1 (у 4, 5 знач.).
заліва́цца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да заліцца 1.
2. Зал. да заліваць.
заліва́цца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да заліцца 2.
заліва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да заліць 1.
2. Разм. неадабр. Ілгаць, хлусіць. Госць у адказ: Не залівай. Занадта нешта ты мудруеш. Дудар.
•••
Заліваць кулі — ілгаць, хлусіць. Па-астрожнаму такіх людзей проста называлі залівакамі, ад выразу заліваць кулі, што значыць ілгаць. Колас.
залі́вачны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для заліўкі чаго‑н. Залівачныя формы.
залі́вісты, ‑ая, ‑ае.
Гучны, пералівісты, з бесперапыннымі пераходамі з аднаго тону ў другі. Залівісты смех. □ Астап прачнуўся ад залівістага сабачага брэху. Лынькоў. Праз адчыненае акно пачуўся залівісты звон школьнага званка. Васілеўская.
залі́заны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад залізаць.
2. у знач. прым. Разм. Які мае празмерна акуратны знешні выгляд; прылізаны. Трохі не падабаўся.. [камандзір] хлопцам, быў залішне залізаным — у форме, у абыходжанні з людзьмі. Лынькоў.
заліза́ць, ‑ліжу, ‑ліжаш, ‑ліжа; зак., што.
1. Лізаннем ачысціць, загаіць. Залізаць рану.
2. Разм. Прычасаць, прыгладзіць языком поўсць (пра жывёлу). // перан. Вельмі гладка прычасаць. Залізаць валасы.
залі́звацца, ‑аецца; незак.
Зал. да залізваць.