Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падсме́йвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. з каго-чаго і над кім-чым. Кпіць, жартаваць над кім‑, чым‑н. Партызаны.. увесь час перагаварваліся, жартавалі. Найбольш падсмейваліся над барадатым высокім мужчынам,.. якога звалі жартам «барада». Мележ. — І калі ты гэтак распанела? — падсмейваецца з жонкі Міхал. Васілевіч.

2. Ціхенька смяяцца, пасмейвацца час ад часу. Да.. [Лабановіча] зноў вярнуўся добры настрой, і, стоячы каля люстэрачка,.. ён сам сабе падсмейваўся. Колас.

падсмо́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падсмаліць ​1.

падсмо́львацца, ‑аецца; незак.

Зал. да падсмольваць.

падсмо́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падсмаліць ​1.

падсмяя́цца, ‑смяюся, ‑смяешся, ‑смяецца; ‑смяёмся, ‑смеяцеся.

Зак. да падсмейвацца (у 1 знач.).

падсне́жнік, ‑а, м.

1. Шматгадовая цыбульная расліна сямейства амарылісавых, якая цвіце ранняй вясной белымі кветкамі.

2. Разм. Тое, што і пралеска. А пад голымі кустамі сінеюць, як іскрынкі неба, блакітныя падснежнікі. Хомчанка.

падсне́жны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца пад снегам, узяты з-пад снегу. Падснежны лёд. □ Да паляне ў светлым пералеску Расцвілі, налітыя расой, Сінія падснежныя пралескі — Пад аховай урачыстых хвой. Панчанка. Ледзь толькі крануцца падснежныя воды, Ледзь толькі вярба прывітае вясну, Раблюся я ворагам крохкай прыроды — Галінкі ламлю я і ў хату цягну. Лось.

падсо́біць, ‑соблю, ‑собіш, ‑собіць; заг. падсабі і падсоб; зак.

Абл. Трохі дапамагчы. [Кучук:] — Можа, цяжкі чамаданік, то дайце трошкі падсоблю. Лобан. [Платон:] — Даўно, Віктар, да нас не заходзіў. Прыйшоў бы пагуляць. Тані ўрокі падсобіў бы зрабіць. Экзамены ж скора. Паўлаў.

падсо́бка, ‑і, ДМ ‑бцы, ж.

Разм. Падобнае памяшканне.

падсо́бнік, ‑а, м.

Разм. Падсобны рабочы. [Янук:] — Спачатку ідзе адзін падсобнік. Ён раскладвае цэглу.. За ім іду я і раблю кладку .. За мною — другі падсобнік. Кулакоўскі.