падснежны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца пад снегам, узяты з-пад снегу. Падснежны лёд. ▪ Да паляне ў светлым пералеску Расцвілі, налітыя расой, Сінія падснежныя пралескі — Пад аховай урачыстых хвой. Панчанка. Ледзь толькі крануцца падснежныя воды, Ледзь толькі вярба прывітае вясну, Раблюся я ворагам крохкай прыроды — Галінкі ламлю я і ў хату цягну. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)