падвэ́ндзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што і чаго.
Крыху, або дадаткова павэндзіць. Падвэндзіць каўбасы.
падвява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Веяць час ад часу, з якога‑н. боку. Вецер падвявае.
падвядзе́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. падвесці (у 2–4, 6 і 7 знач.).
падвя́заны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падвязаць.
падвяза́цца, ‑вяжуся, ‑вяжашся, ‑вяжацца; зак.
Падвязаць на сабе што‑н.; падперазацца. Падвязацца вяроўкай. □ Ён, падвязаўшыся жончыным доўгім фартухом, перамываў у памыйніцы бульбу, ссыпаў яе ў вялікі чыгун. Гаўрылкін. Пахнуць градкі кменам і чарнушкай, Памідоры — проста дзіву дацца: Падвязаўся кожны куст істужкай, Быццам ён звярэдзіўся ў працы. Кляўко.
падвяза́ць, ‑вяжу, ‑вяжаш, ‑вяяса; зак., каго-што.
1. Прывязаць, прымацаваць што‑н. пад чым‑н. Падвязаць званочак. Падвязаць вядро пад воз. // Абвязаўшы, прывязаць да чаго‑н., пазбавіўшы магчымасці падаць, апускацца. Падвязаць памідоры. □ Самы блізкі да вулляў рад маладых яблынек дзяўчаты прапанавалі падвязаць увечары, калі ўгамоняцца пчолы. Дуброўскі.
2. Абвязаць зверху чым‑н. Падвязаць шчаку хусткай. // Разм. Надзець што‑н. зверху, завязаўшы канцы. Мама і стол заслала настольнікам, і хату разы два перамяла, і хвартух новы падвязала. Брыль.
3. Дадаць вязаннем яшчэ крыху; падвязаць. Падвязаць шалік. Падвязаць рукавіцы.
падвя́зачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да падвязкі. Падвязачная стужка.
падвя́званне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падвязваць — падвязаць.
падвя́звацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да падвязацца.
2. Зал. да падвязваць.
падвя́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падвязаць.